У ФК "Гомель" прайшло галасаванне па пытанні беларускай мовы
Адміністрацыя клуба выказалася за беларускую, футбалісты — за рускую мову.
Таму сёлета прозвішчы футбалістаў "Гомеля" будуць пісацца па-руску.
Адным з вырашальных фактараў на карысць рускай мовы стала меркаванне спонсараў клуба. У гэтым сезоне на майках клуба будзе шмат рэкламы спонсараў. А яны выказаліся за тое, каб яна была на рускай мове.
Вось што Еўрарадыё распавялі ў футбольным клубе "Гомель":
130425_gomelfutbmova.mp3
"Мы былі гатовыя пісаць на беларускай мове. Гэта абсалютна не прынцыповае пытанне. Можа мова нават дадала б нейкага шарму. Але ад клубаў цяпер патрабуюць зарабляць грошы і гэты момант стаў ключавым".
У клубе кажуць, што галасаванне, якое праходзіла ў "Вконтакте", выклікала шмат сумненняў. Пасля аналізу тых, хто галасаваў за беларускую мову, кіраўніцтва клуба высветліла, што там шмат накрутак і большасць удзельнікаў цяжка назваць заўзятарамі клуба. Таму вынік у 70% на карысць роднай мовы не стаў вызначальным.