У “Газеце Выборчай” выйшлі турэмныя нататкі Андрэя Пачобута
Дзённік “Мая турэмная камандзіроўка” заняў 4 паласы буйнога польскага штодзённіка.
“Дзённік вёў употайкі. Калі сукамернікі пыталі, што я пішу, адказваў, што рыхтуюся да працэсу. Дзякуючы такой асцярожнасці мне ўдалося ўратаваць нататкі”, — так журналіст пачынае апісанне свайго 3-месячнага знаходжання ў гродзенскай турме №1.
Нагадаем, карэспандэнт вядомага польскага выдання “Газеты Выборча” Андрэй Пачобут атрымаў 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. Журналіста прызналі вінаватым у абразе прэзідэнта.