У Гродне улады збіраюць людзей на галоўнай плошчы

Аб ініцыятыве гарадзенскіх уладаў паведамляе “Наша Ніва”. Па інфармацыі газеты, у навучальныя установы горада прыходзіць разнарадка адправіць па некалькі чалавек на Савецкую плошчу вечарам серады. У той самы час там павінна прайсці акцыя пратэсту, арганізаваная праз сацыяльныя сеткі.

Гэта ўжо не першая спроба гарадзенскіх уладаў перашкодзіць пратэстантам. У мінулую сераду на Савецкай плошчы Гродна быў арганізаваны канцэрт, аднак моладзі, якая прыйшла на акцыю пратэсту, ён не перашкодзіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі