У Мінску сыграюць Garbage
Яшчэ адна зорка сусветнага маштабу пакажацца ў Беларусі.
Амерыканскі гурт Garbage сыграе ў Мінску.
Як паведамляе ў сацыяльных сетках канцэртнае агенцтва “Корпорация Развлечений”, канцэрт пройдзе 13 лістапада ў мінскім Палацы спорту, але ў раскладзе тура на сайце каманды Мінск пакуль не ўзгадваецца.
Квіткі павінны з’явіцца ў продажы ўжо неўзабаве, але кошты на іх не вядомыя.
Нагадаем, што цяпер адноўленыя Garbage знаходзяцца ў туры ў падтрымку свайго апошняга альбома “Not Your Kind of People”, які выйшаў гэтай вясной. У Мінску гурт можа выступіць у межах еўрапейскіх гастроляў, якія працягнуцца ўвесь лістапад.
Фота: instartupland.com