У Пінску афіцыйна вызначылі месца для абраду вадохрышча (фота)
Чыноўнікі Пінскага гарвыканкаму адвялі сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Маюцца на ўвазе тыя мерапрыемствы, якія ладзяцца палітычнымі партыямі ды іншымі зарэгістраванымі арганізацыямі. Так, пікеты і сходы ў горадзе можна ладзіць на двух стадыёнах і летняй эстрадзе ў гарадскім парку.
А для дэманстрацыяў і шэсцяў выдзелілі частку вуліцы Леніна, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.
Цікава, што мясцовыя ўлады не забыліся нават пра рэлігійныя абрады. Яны вызначылі спецыяльнае месца на рацэ Піна, дзе можна адзначаць вадохрышча.