У Смалявіцкім РУУС утрымліваюць валанцёра і агітацыйныя матэрыялы Някляева
Некалькі гадзінаў у Смалявіцкім РУУС знаходзіцца валанцёр кандыдата ў прэзідэнты Някляева Сяргей Анікееў.
Анікеева спынілі на трасе, запатрабавалі накладныя на агітацыйныя матэрыялы, якія ён вёз у Оршу і Віцебск, паведамляе "Беларускі партызан".
У Смалявіцкі РУУС са штаба Някляева была дастаўленая копія накладной. Аднак для вызвалення валанцёра і агітацыйнай прадукцыі ў міліцыі патрабавалі прад'явіць арыгінал.