У Варшаве злавілі… спайдэрмэна
У сераду ў польскай сталіцы злавілі хулігана ў касцюме спайдэрмэна, які чапляўся за трамвай і катаўся на ім.
Здарэнне адбылося на лініі трамвая №20 у Варшаве: "спайдэрмэн" прычапіўся за трамвай ззаду і такім чынам пракаціўся на ім некаторы час. Хулігана злавіла паліцыя і пакарала штрафам у 50 злотых (каля 130 тысяч беларускіх рублёў).
Гэта ўжо не першая падобная выхадка з ягонага боку: раней варшаўскі "спайдэрмэн" прабіраўся на варшаўскі стадыён, а падчас EURO 2012 прабіраўся ў фанзону аматараў футбола.
Паводле Facebook суполкі ZTM Warszawa