Украінскія дыпламаты выехалі да актывістак Femen
Прадстаўнікі амбасады Украіны ў Беларусі скіраваліся ў вёску, дзе знаходзяцца трое дзяўчат.
Паводле прэсавага сакратара МЗС Украіны Аляксандра Дзікусарава, дыпламаты ведаюць прыкладнае месца знаходжання актывістак арганізацыі. Яны таксама падтрымліваюць сувязь з прадстаўнікамі Femen ва Украіне, паведамляе Interfax.by
19 снежня трое дзяўчат правялі эпатажную акцыю ля будынку КДБ у Мінску. Пасля гэтага яны зніклі. Феміністкі знайшліся сёння ў вёсцы ў Гомельскай вобласці — збітыя, без вопраткі і з абстрыжанымі валасамі. Між тым беларускі МЗС не пацвярджае затрыманне ўкраінскіх грамадзянак.