Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі
За лаўрэата, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, дыплом прэміі "З адкрытым забралам" па выніках 2010 года быў уручаны яго жонцы Вользе Някляевай.
"Перадайце Ўладзіміру Пракопавічу, што я як ветэран вайны ў Афганістане вельмі высока ацэньваю яго як мужчыну, смелага чалавека", — звярнуўся да сужэнкі экс-кандыдата леташні лаўрэат прэміі Аляксандр Камароўскі. "Я больш чым упэўнены, што вынік яго намаганняў прыйдзе: будзе і нармальная ўлада, будзе і нармальны прэзідэнт. Мы ўжо цяпер ганарымся Ўладзімірам Пракопавічам, а будзе ганарыцца ўся краіна", — дадаў ён.
У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі імя Юрыя Захаранкі рабіліся палітык і генерал Валеры Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, журналіст Аляксандр Тамковіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, піша "Салідарнасць".