Уладзімір Някляеў перадаў ураду звароты, прынятыя год таму на Плошчы

Экс-кандыдат у прэзідэнты разам з сябрамі свайго выбарчага штаба Сяргеем Вазняком і Андрэем Дзмітрыевым прайшоў тым шляхам, якім меркаваў ісці 19 снежня 2010 года. Як паведаміў палітык у каментары Еўрарадыё, гэта было сімвалічнае паўтарэнне таго шляху, якім яму не далі прайсці год таму.

Някляеў: "Мы прайшлі гэтым маршрутам і прынеслі на плошчу Незалежнасці праз плошчу Каліноўскага тыя дакументы, якія былі прынятыя. Усё-ткі на плошчы Каліноўскага быў праведзены мітынг, які арганізатары перавялі ў народны сход. І там быў прыняты маніфест. І там была абраная рада народнага руху "За новыя выбары без Лукашэнкі". Гэтыя дакументы застаюцца актуальнымі, як яны былі актуальнымі і год таму".

Да дакументаў яны дадалі заяву з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. У праваслаўнай царкве актывісты паставілі свечкі за палітвязняў, замовілі службу за іх здароўе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі