Унучка дэпутата Анатоля Глаза вучыцца... у гімназіі

120905 Martynovi4 Gimnazii.mp3

“Дэпутат Анатоль Глаз прапануе зачыніць гімназіі і ліцэі”, — прыводзяць СМІ вынікі прэс-канферэнцыі парламентарыяў Анатоля Глаза і Уладзіміра Здановіча. У размове з Еўрарадыё дэпутат Глаз ад такіх прапаноў адмаўляецца.

“Хіба я магу такое сказаць!? Я гаварыў, што трэба ўважліва падыходзіць да пашырэння сеткі ліцэяў і гімназій. Усе формы мусяць быць, але не трэба захапляцца нечым адным. Бо калі ў райцэнтры дзве школы і адна гімназія — няправільна. Не можа там быць 50% таленавітых дзяцей. Дай Бой, але не можа такога быць”, — узрушваецца Анатоль Глаз.

“Хіба я магу такое сказаць!? Я гаварыў, што трэба ўважліва падыходзіць да пашырэння сеткі ліцэяў і гімназій. Усе формы мусяць быць, але не трэба захапляцца нечым адным. Бо калі ў райцэнтры дзве школы і адна гімназія — няправільна. Не можа там быць 50% таленавітых дзяцей. Дай Бой, але не можа такога быць”.

Больш за тое, як даведалася Еўрарадыё ўнучка дэпутата Анатоля Глаза вучыцца ў гімназіі ў Магілёве! Пасля чацвёртага класа яе перавялі ў гімназічны клас. Ну, як тут зачыніш?

Гімназістам сапраўды прасцей патрапіць ва ўніверсітэты. Напрыклад, з мінскай гімназіі №11 ў ВНУ паступілі… ўсе выпускнікі.

“48 выпускнікоў паступілі. Накіраванасць: БДУ, БДПУ, БНТУ, МДЛУ. У асноўным, на эканамічны кірунак паступілі. 60% паступілі на бюджэт астатнія на платнае”, — расказваюць Еўрарадыё ў гімназіі №11. У гэтай установе на адну гадзіну ў тыдзень больш матэматыкі і замежнай мовы, чым у звычайнай школе.

А ў сталічнай школе №70 у ВНУ паступілі каля дзвюх трацін вучняў:

“63% паступілі, у асноўным, біялогія, фізіка, хімія. За некалькі гадоў такая статыстыка: ад паловы да 70%”, - кажуць у школе.

Гродзенская гімназія №10, 90% выпускнікоў сталі студэнтамі, палова з іх — на платным.

“Быў высокі прахадны бал, хаця дзеці добра здалі тэставанне. Многія абіралі платнае, бо там мала бюджэтных месцаў, а спецыяльнасць прывабная”, — расказваюць у гродзенскай гімназіі.

А ў гродзенскай школе №35 ва ўніверсітэты прайшло 70% выпускнікоў. Але паступалі нават у Польшчу:

“І ў Польшчу паступілі, але ў асноўным — у Гродна. Палова з іх пайшлі на бюджэт”.

У Міністэрстве адукацыі прызнаюць перавагу гімназістаў над школьнікамі:

“Лепш за ўсіх тэставанне здаюць выпускнікі гімназій і ліцэяў. Іх вынікі на 15-20 балаў вышэйшыя”, — расказвае першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук на прэс-канферэнцыі аб выніках цэнтралізаванага тэставання.

“Лепш за ўсіх тэставанне здаюць выпускнікі гімназій і ліцэяў. Іх вынікі на 15-20 балаў вышэйшыя”.

Фота: flikr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі