Ужо трэцяя расійская кампанія абвяргае словы Міхаіла Мясніковіча
Да “Раснафты” і “СІБУРа” далучыўся “Знешэканомбанк”. Прадстаўнікі банка запярэчылі беларускаму прэм’еру, які “прадаў” ім Беларускі металургічны завод.
Аб тым, што БМЗ, ацэнены беларускімі ўладамі ў 8 млрд даляраў, не цікавы банку і кампаніі “Металаінвест”, заявіў кіраўнік «Знешэканомбанка» Уладзімір Дзмітрыеў. Раней аб магчымасці набыцця “Металінвестам” долі ў БМЗ паведамляў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, піша “Ежедневник”.
Нагадаем, што Міністэрства прамысловасці збіраецца прадаць БМЗ да канца 2011 года.