Ва Украіне правядуць экспертымент з венесуэльскай нафтай для Беларусі
Першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў заявіў, што ў лістападзе праз нафтаправод "Адэса-Броды" падчас аверснага эксперыменту будзе прапампавана да Бела
Але, паводле слоў украінскага ўрадоўца, гэты эксперымент яшчэ не
азначае, што нафта з Венесуэлы будзе пастаўляцца на беларускія
нафтаперапрацоўчыя заводы менавіта такім шляхам. Нагадаем, дагэтуль
нафту прывозілі з Адэсы ў Беларусь па чыгунцы.
"Адэса-Броды
будзе працаваць тады, калі мы канчаткова падлічым, што гэта — эфектыўны
праект. Ніхто не будзе працаваць на страты. Будзе выгадна — будзем
працаваць, як у прынцыпе, і нашы беларускія калегі, яны таксама кожную
капейку лічаць. Менавіта таму мы зараз і паспрабуем прапампаваць пробную
партыю, паглядзім, як гэта працуе тэхналагічна і эканамічна", — сказаў Андрэй Клюеў сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
У
той жа час Андрэй Клюеў абверг інфармацыю пра тое, што Украіна можа
змяніць напрамак працы нафтаправода "Адэса-Броды" толькі за ўмовы згоды
на гэты крок Расіі. "У якім накірунку пампаваць нафту, будзе вырашаць
Украіна. Мы адкрыта працуем з расійскімі партнёрамі, і яны пра гэта
ведаюць. Дарэчы, нафтаправод можа працаваць рэверс-аверс — часціну нафты
прапампаваць у адным накірунку, а часціну — у іншым. Гэты нафтаправод
быў хутчэй палітычным, чым эканамічным праектам. Таму зараз нам трэба
думаць, як ён будзе працаваць, каб не дарма былі вытрачаны народныя
грошы", — заявіў Андрэй Клюеў.
Першы віцэ-прэм'ер-міністр
таксама паведаміў, што з чэрвеня праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь
транспартавана каля 1 мільёна тон нафты з Венесуэлы. "Для таго, каб
залучыць і зацікавіць нашых беларускіх калегаў, мы зрабілі дастаткова
сур'ёзную скідку на партавыя зборы і чыгуначныя перавозкі, бо
павялічваючы аб'ёмы транзіту, чыгунка ўсё роўна будзе атрымліваць
прыбытак", — дадаў ён.
Андрэй Клюеў падкрэсліў, што Беларусь
будзе транспартаваць венесуэльскую нафту як праз Украіну, так і праз
прыбалтыйскія краіны. "Мы плануем сёлета выйсці на 1 мільён тон, а
праз год — на 9 мільёнаў тон. Хаця рэальна, транзіт нафты праз Украіну
можа скласці каля 4-5 мільёнаў, а праз Прыбалтыку — 3-4 мільёна. Гэта
дастаткова выгадны і цікавы для нас праект, таму што гэта павелічэнне
грузапатоку праз Украіну, а таксама дадатковая праца для нашых партоў і
чыгункі", — патлумачыў віцэ-прэм'ер.
Фота — Тэлеграф