Валянцін Стэфановіч: "Вясна" адновіць працу пасля Новага года

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Валянцін Стэфановіч. Па яго словах, зранку прыехалі і работнікі Мінгазу, якія будуць адключаць пліту.

У офісе вісяць плакаты з Алесем Бяляцкім. Нагадаем, што ў пятніцу праваабаронцы вынеслі з офісу дакументы і рэчы, якія не былі апісаныя судовымі выканаўцамі.

Па словах Стэфановіча, пасля Новага года дзейнасць праваабронцаў "Вясны" адновіцца ў поўным аб'ёме:

Стэфановіч: "Ніхто нікуды не разыдзецца. У нас у выходныя быў сход арганізацыі ў Доме правоў чалавека. Прысутнічалі ўсе нашыя адзяленні, 17 аддзяленняў было. Больш за 50 чалавек. Гэты быў гадавы выніковы сход, на якім мы падводзілі вынікі годау і планавалі дзейнасць на будучы год. Натуральна, мы працягнем сваю дзейнасць. Ніхто разбягацца і сыходзіць не будзе. Будуць унесеныя некаторыя карэкціроўкі на некалькі месяцаў, але пасля Новага году мы адновім працу ў поўным аб'ёме. "Вясна" нікуды не падзенецца".

Паводле папярэдніх звестак, грамадская прыёмная "Вясны" пакуль што будзе працаваць у офісе Руху "За Свабоду".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі