Віктар Карняенка сышоў з кіраўніцтва руху "За Свабоду"

У каментары Еўрарадыё экс-намеснік Аляксандра Мілінкевіча заявіў, што апошнім часам яго аргументы не ўлічваюцца пры прыняцці рашэнняў, а адказваць за чужыя рашэнні ён не хоча.

Карняенка: "Я лічу, што сёння, калі ў краіне такая сацыяльна-эканамічная сітуацыя, калі людзі па-іншаму ацэньваюць уладу і шукаюць ёй альтэрнатыву, усе адказныя людзі і структуры (нельга ж казаць, што Мілінкевіч грамадскі дзеяч, а не палітык — чалавек жа балатаваўся ў прэзідэнты) павінны якраз працаваць з людзьмі, а не займацца асветніцтвам ці экспертызамі на далёкую-далёкую перспектыву".

Карняенка кажа, што надалей працягне дзейнічаць у рамках Аб'яднанай грамадзянскай партыі, з якой ён не выходзіў. Разам з тым ён адзначае, што не бачыць у сённяшняй Беларусі ніводнай самадастатковай палітычнай структуры, якая можа самастойна ўплываць на палітычную сітуацыю. Таму выйсце ён бачыць у кансалідацыі палітычнах сілаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі