Ярмошына: дэбаты здымае з эфіру кіраўніцтва тэлеканала
Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркаму заявіла на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе словаў, толькі ў некаторых выпадках ЦВК бачыць гэтыя "крамольныя" запісы, калі "кіраўніцтва тэлеканала прывозіць запіс на кансультацыю".
"Пазіцыя ЦВК у гэтых пытаннях найбольш мяккая", — сказала Ярмошына.
Старшыня ЦВК адзначыла, што ніякага мантажу ці цэнзуры пры гэтым няма. Проста калі хоць адзін з удзельнікаў дэбатаў зробіць заклік не ісці на выбарчыя ўчасткі, запіс аўтаматычна здымаецца тэлерадыёкампаніяй з эфіру.
Фота — bymedia.net