Затрыманні падчас ускладання кветак да помніка Купалу
Затрыманыя былі Багінская Ніна і Водзіч Натальля. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС Мінска.
Дакладныя прычыны і абставіны пакуль невядомыя. Падрабязнасці высвятляюць праваабаронцы, паведамляе "Вясна". Ускладанне кветак да помніка Янку Купалу было прымеркаванае да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27ліпеня 1990 года.