Затрыманых учора на “акцыі маўчання” будуць судзіць
Афармленне пратаколаў на затрыманых у Цэнтральным РУУС завяршылася пасля апоўначы. Начавалі “маўчуны” на Акрэсціна.
З РУУСа выпусцілі толькі двух непаўнагадовых.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падае прозвішчы некаторых з затрыманых: Шапавалаў, Настасся Вярчынкова, Аляксандра Клімовіч, Яўген Іванюк, Дзмітрый Буянаў, Вольга Хіневіч, Сяргей Хіневіч, Алена Ліхавід.