"Жывы тузін" распачаў новы сезон (Фота)
Яго адкрылі HandmadE і Павел Кузіч.
Гурт HandmadE і бард Павел Кузіч распачалі новы "Жывы Тузін" у Loft Café. Жывыя канцэрты ад "Тузіна гітоў" з’явіліся паўтара года таму, а сёлета яны распланаваныя ўжо на паўгода:
Кажа галоўны рэдактар інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў" Сяргей Будкін: "Не хацелася б ўсё абвяшчаць, таму што ёсць вялікія сюрпрызы. Канцэрт наступнага месяца будзе прэзентацыя шыкоўнага альбома, на маю думку, аднаго з лепшых у беларускай музыцы ў гэтым годзе. Гэта гурт "Людзі на балоце" з Гродна, праект музыкаў гурта "Кальян". І Аляксандр Памідораў са сваім гуртом Pomidor/OFF. Мне здаецца, што мы правільна зрабілі, што паклікалі HandmadE. Іх яскарвы альбом акурат выйшаў на дысках. Я бачу па рэакцыі публікі, што мы зрабілі тое, што трэба. Я думаю, што гурт ужо знайшоў сваю нішу. Трэба, каб яго пачулі як мага болей людзей".
У гурта HandmadE некаторы час не было пастаяннага складу, але цяпер каманда ў зборы, і Яўген Валошын прызнаецца, што гатовы граць канцэрты хоць штодзень і запісваць новыя песні.
"Сёння напісаў адзін чалавек, Дзіма, і сказаў: Яўген я бачыў відучы сон пра тое, што ў наступным годзе пра вас будуць грымець ва Украіне і Расіі. Я яму адказаў, што гэта немагчыма, бо ў нас няма рынку. Але сёння мы гралі тут, біктом не было забіта, але я атрымаў кайф усё ж такі. Зараз з'явіліся новыя кампазіцыі. Тут не было магчымасці іх выканаць. Будзем развівацца, праз нейкі час запісвацца. Нядаўна толькі усталяваўся сталы склад музыкаў. Будуць прапановы мы наўлёт гатовы ісці іграць у любы момант".
На канцэрт-прэзентацыю дэбютнага альбома гурта "На вачах тваіх" прыйшла жонка Яўгена Валошына з дзіцём (музыка нядаўна ажаніўся, - заўв.рэд.). Малы выбег на сцэну і пачаў танчыць.
Яўген Валошын: "Яна сёння чула ўпершыню жыўцом. І вось спадабалася. Дзіцёнак выбег на сцэну танцаваць, даваў джазу. Ім цікава, так. Сказалі, каб дома мінімум раз на тыдзень канцэрт рабіў".
На наступным “жывым” канцэрце ад “Тузіна Гітоў” зайграюць “Людзі на балоце” і Pomidor/OFF.
I have started
getstar.mp3
Handmade
handmade_0.mp3
Паволі
pavoli.mp3
Вуліца дым
Жонка Яўгена Валошына Даніэла з дзіцём
Яўген Валошын
Павел Кузіч
Вядучы "Жывога тузіна" Алег Хаменка