Змітра Бандарэнку ўсё ж давезлі да шпіталя
Увечары 25 ліпеня палітвязня даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне 5-й бальніцы Мінска.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка. Раней, раніцай 25 ліпеня, прыкладна ў 10 гадзін Змітра Бандарэнку ўжо прывозілі да бальніцы. Аднак па незразумелым прычынам праз некаторы час адвезлі назад у ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Там з ім змог сустрэцца адвакат. Увечары гэтага ж дня палітвязня зноў прывезлі ў бальніцу. Аперацыю могуць правесці ўжо сёння. У турме ў Змітра абвастрылася хвароба пазваночніка. Яго родныя не ўпэўненыя, што ва ўмовах заключэння ён зможа цалкам рэабілітавацца пасля хірургічнага ўмяшання.