Змітра Шурхая ізалявалі на час “маўклівай акцыі”

“Я не збіраўся ўдзельнічаць у акцыі. Мяне затрымалі каля 18.50 далёка ад месца правядзення акцыі — у шапіку майго сябра індывідульнага прадпрымальніка. Нечакана да шапіка падбеглі спецназаўцы. Яны сказалі, каб я выходзіў, бо выклікаў у іх нейкія падазрэнні. Больш яны нічога не тлумачылі, не складалі ніякіх пратаколаў і рапартаў. Але ў цэлым спецназаўцы ставіліся да мяне нармалёва. Мой сябар, былы спецназавец, сказаў, што забраць мяне яны змогуць толькі цераз яго, але яны далі слова спецназа, што мяне сёння ж выпусцяць. Мяне завезлі ў РАУС Ленінскага раёна, адкуль адпусцілі праз дзве гадзіны”, — адзначыў Зміцер Шурхай.
 
“Думаю, што ўлады ведалі, што я не збіраўся ўдзельнічаць у акцыі. Тым не менш, на ўсялякі выпадак яны вырашылі мяне затрымаць, каб я не змог каардынаваць дзеянні пратэстоўцаў”, — паведаміў берасцейскі каардынатар БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі