ЗША настойваюць на вызваленні ўсіх палітвязняў
А таксама на іх поўнай рэабілітацыі.
Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Меліа 15 верасня ў ходзе прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне БелаПАН. Прадстаўнік ЗША адзначыў, што пазіцыя Вашынгтона ўзгодненая з Еўрасаюзам і заключаецца ў тым, што беларускія ўлады павінны вызваліць усіх палітвязьняў, якія апынуліся ў турме пасля мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года.
Меліа таксама нагадаў, што праблемы з дэмакратыяй і захаваннем правоў чалавека ў Беларусі сталі прычынай увядзення Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.