Рэспубліканцы атрымалі большасць у ніжняй палаце амерыканскага Кангрэса
Лідар рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кевін Макарці — будучы спікер / reuters.com
Рэспубліканцы атрымалі большасць у ніжняй палаце амерыканскага Кангрэса. Яны забяспечылі там 218 месцаў, што дастаткова для кантроля (у Палаце прадстаўнікоў 435 месцаў), паведамляе Reuters. Перавага нязначная, але яна дазволіць рэспубліканцам застапарыць ажыццяўленне палітыкі адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна на наступныя два гады. "Гэта азначае, што ўлада ў ЗША зноў апынецца расколатай, паколькі кантроль над верхняй палатай — Сенатам — захоўваецца за дэмакратамі", — адзначае "Бі-Бі-Сі".
Вяртанне Палаты прадстаўнікоў пад кантроль Рэспубліканскай партыі адбылося на фоне аб'яўлення Дональдам Трампам рашэння аб удзеле ў барацьбе за прэзідэнцкую пасаду на выбарах 2024 года.
Першае пасяджэнне абноўленага Кангрэса ЗША прызначана на 3 студзеня 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.