Reuters: ЕС плануе адключыць ад SWIFT тры беларускія банкі
Ад сістэмы SWIFT плануецца адключыць тры беларускія банкі. Такая мера прадугледжаная новым пакетам санкцый, падрыхтаваных Еўракамісіяй за расійскую агрэсію супраць Украіны, піша Reuters. Якія менавіта банкі трапяць пад санкцыі, не паведамляецца.
Таксама ў новым пакеце санкцый супраць Беларусі і Расіі будзе ўведзеная забарона на экспарт марскіх тэхналогій у Еўропу.
Таксама ЕС плануе дадаць у "чорны спіс" некалькіх алігархаў і расійскіх дэпутатаў.
Гэтыя меры будуць абмяркоўвацца 8 сакавіка на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.