Reuters: пад санкцыі трапяць структуры, якія фінансуюць Лукашэнку
19 лістапада міністры замежных спраў краін Еўрасаюза дамовіліся пра трэці пакет санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска. Спачатку пра гэта паведаміў журналіст Радыё Radio Free Europe / Radio Liberty Рыкард Ёзвяк. Па яго інфармацыі, ён будзе гатовы да канца лістапада ці да пачатку снежня 2020-га. У пашыраны "чорны спіс" мусяць патрапіць і фізічныя, і юрыдычныя асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.