РНПЦ псіхічнага здароўя ўлічыць рэкамендацыі TG House па транс-здароўі
Дырэктарка TG House стала сааўтаркай навуковага артыкула
РНПЦ псіхічнага здароўя паведаміў, што высновы даследавання аб даступнасці транс-аховы здароўя ў Беларусі, падрыхтаванага з удзелам дырэктаркі TG House Алісы Сармант, будуць улічаныя ў рабоце міжведамаснай камісіі.
У 2024 годзе Сармант стала сааўтаркай навуковага артыкула, апублікаванага ў часопісе «Бюлетэнь Нацыянальнага навукова-даследчага інстытута грамадскага здароўя імя М.А. Сямашкі».
Даследаванне базавалася на інтэрв'ю з 16 транс-персонамі і вызначыла ключавыя бар'еры ў доступе да транс-медыцыны ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.