“Рок па вакацыях”: пераасэнсаванне брэнда (фота, гук з канцэрта)

120903 Sverdlov Vacacyi.mp3

Ідэя фэсту “па вакацыях” актуальная як ніколі. Адстаяўшы святочныя лінейкі, затрымацца яшчэ на некалькі гадзінаў у цёплых летніх успамінах ― гучыць прывабна! Але сёлетні фэст школьнікі праігнаравалі, 300 гледачоў ― не аўдыторыя для такой падзеі…

“Людзей адназначна мусіла быць больш. З музыкай усё добра. Але калі б зрабіць уваход таннейшым, было б прасцей. Мне здаецца, што 80 тысяч на ўваходзе ― такі кошт шмат каго спыняе”, ― разважае пра прычыны “дрэннага наведавання” фэсту музыка і прамоўтар Ягор Куноўскі.

ZM99 выходзяць на сцэну ў 17:30 ― дзіцячы час! На залітай сонцам сцэне Зоя Сахончык, уся ў чорным, глядзіцца дзіўнавата. 

 


Пад J-J Bingz гледачы ажываюць. Хлопцы выдаюць вельмі прыстойны сэт, іх светлы настрой падхоплівае Step Hall… І заўсёднікі фэсту адразу пачынаюць бухцець:


“Раней гэта была падзея. Людзі вярталіся з вакацыяў і адразу ўліваліся ў нармальнае жыццё. Гэта быў пачатак усіх канцэртаў! Уаў! А сёння такое ўражанне, што пацаны з раёна сабраліся і чыста для сябе нешта тут сыгралі, парадаваліся… Няма таго маштабу”.

 



Каб абвяшчаць наступны гурт, Іна Кашырына пераапранаецца ў чорнае. На сцэну выходзіць ZNICH! Ад ска-настрою не застаецца і следу, гурт насычае танцпляц зусім іншым драйвам! Пад рычанне Алеся Таболіча скача тая палова гледачоў, якая дагэтуль сумавала. А тая, якой брутальны слэм не даспадобы, блукае па пляцоўцы ў пошуках піва і закусона, якія скончыліся вельмі хутка… Ну што гэта за фэст, калі з харчоў ёсць толькі бульба-фры?

 

 


Пад ZNICH над паркам Dreamland пачынае гусцець змрок, што даволі лагічна. Перад гледачамі з'яўляецца… Clover Club! Чарговы круты паварот у праграме. Добра прыгітараны, але ўсё ж сінтэтычна-клавішны indie-рок з жаночым вакалам выклікае асацыяцыі з New York Dolls і ўвогуле гучыць вельмі прыемна, але пад сцэнай адбываецца чарговая ракіроўка настрояў.

clover_club_1_0.mp3

 

clover_club_2_0.mp3

 


“Не хапае тут “Дай Дарогу!” ― скардзяцца хлопцы, якія толькі што шалёна слэміліся пад “Язычнік я”. ― Вось калі б яны былі, дык і людзі сабраліся б, і настрой быў бы зусім іншы! А нам хаця і падабаецца музыка, але пакуль неяк ніякавата”.


“Дай Дарогу!” сапраўды разглядаліся ў якасці ўдзельнікаў "Рок па вакацыях", але не захацелі свяціцца ў Мінску напярэдадні сольнага канцэрту і заламілі арганізатарам непад’ёмны цэннік. Што ж, без іх — так без іх.

 

pomidoroff_szabany.mp3

 

pomidoroff_byc_belarusam.mp3


Белая паласа, чорная паласа, белая, чорная… За “клаберамі” сваё рэзкае трыа выводзіць на сцэну Аляксандр Памідораў. На яго выступ вылучана да смешнага мала: паўгадзіны! POMIDOR/OFF не паспявае сыграць ні “Дым”, ні “Радыё”, і саступае сцэну хэдлайнерам: Akute

akute_pramiani_0.mp3


“Прывітанне, Мінск!” ― вітаюцца хлопцы пад віск дзяўчат. “Здароў, Магілёў!” ― адгукаецца танцпол.

 

akute_krou_by_vada.mp3

 

 

akute_iholki_0.mp3


Akute сапраўды выраслі да статусу хэдлайнераў. Пакуль што яны не здольныя сабраць тысячу чалавек, але палова гледачоў дакладна прыйшла ў Dreamland на іх. Сумныя, хвалюючыя песні Akute ― гэта сапраўднае развітанне з летам і прывітанне восені, так што на “Року па вакацыях” яны былі да месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі