“Рома, ты герой!” Чатыры гады таму беларусы развіталіся з Раманам Бандарэнкам
Каля царквы на вуліцы Гамарніка ў Мінску
Чатыры гады таму ў гэты дзень у Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам. 20 лістапада 2020 года каля царквы па вуліцы Гамарніка сабраліся тысячы людзей, якія скандавалі "Рома, ты герой!".
31-гадовы хлопец памёр 12 лістапада ў мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Напярэдадні ён выйшаў у двор свайго дома — на "Плошчу перамен" — у момант, калі невядомыя зразалі бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы. Рамана затрымалі і завезлі ў Цэнтральнае РУУС. Пазней ён быў дастаўлены ў рэанімацыю ў цяжкім стане, яго выратаваць не ўдалося. Справа Бандарэнкі набыла шырокі розгалас і ў Беларусі, і ў замежжы.
Цела Рамана Бандарэнкі пахавалі на Паўночных могілках.
У Мінску прайшло развітанне з Раманам Бандарэнкам
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.