Руднік: павага да ўсіх, гонар за свой народ і яго гісторыю — такая мая ідэя
16 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
Сёння большасць беларусаў ставяць за мэту змену дзейнага рэжыму. Але як толькі палітычная атмасфера ў краіне зменіцца і пачнецца развіццё эканомікі і грамадзянскай супольнасці, людзі пачнуць больш увагі надаваць і пытанням развіцця нацыянальнай культуры, адраджэння беларускай мовы, звернуцца да гісторыі сваёй краіны і сваёй нацыі, перакананая Леся Руднік.
Пра тое, наколькі новай тэмай для беларусаў ёсць тэма пошуку нацыянальнай ідэі, чаму мы дагэтуль яе не знайшлі, і пра тое, як нам вызначыцца з тым, якой мы хочам бачыць Новую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лесяй Руднік.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.