Румас і Мядзведзеў абмеркавалі па тэлефоне беларуска-расійскую інтэграцыю
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас правёў тэлефонную размову са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзедзевым. Нагодай для тэлефанавання сталі народзіны кіраўніка ураду Расіі, з якімі яго павіншаваў беларускі калега.
Румас пажадаў Мядзведзеву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту.
Як паведамляе прэс-служба Саўміна, падчас размовы абмяркоўваліся таксама актуальныя пытанні інтэграцыйнага парадку дня.
6 верасня кіраўнікі ўрадаў дзвюх краіна правялі сустрэчу ў Маскве, па выніках якой заявілі, што ўзгоднены праект праграмы дзеянняў у паглыбленні інтэграцыі.