Румас: падзенне коштаў на нафту дае дадатковую магчымасць дамовіцца з Расіяй

Румас: падзенне коштаў на нафту дае дадатковую магчымасць дамовіцца з Расіяй

Падзенне сусветных коштаў на нафту дае Беларусі новыя магчымасці пры перамовах з Расіяй. Пра гэта кіраўнік урада Сяргей Румас заявіў у каментары прэс-службе Савета міністраў. 

Як паведамлялася раней, зранку 9 сакавіка сусветныя кошты на нафту скараціліся на 30% — прыкладна да 30 долараў за барэль. 

"Гэта сёння дадатковыя магчымасці дамовіцца з Расійскай Федэрацыяй. Таму што сітуацыя, якая ёсць сёння, значна адрозніваецца ад сітуацыі ў снежні або студзені", — заявіў ён.

Па словах Румаса, паденне коштаў на нафту паўплывае і на перамовы Беларусі з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі сыравіны.

Асноўныя расійскія пастаўшчыкі нафты адмовіліся з 1 студзеня 2020 года ад паставак у Беларусь, бо афіцыйны Мінск не захацеў плаціць ранейшую прэмію. На цяперашні час Беларусь купляе нафту ў групе кампаній Міхаіла Гуцарыева "Сафмар" і яшчэ ў пяці невялікіх расійскіх пастаўшчыкоў. Таксама Беларусь купляе нафту ў Азербайджане. Гэтых закупак хапае на 50-адсоткавую загрузку беларускіх НПЗ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі