“Рыэлт.бай” згубіў дадзеныя карыстальнікаў. Хто павінен несці адказнасць?
Ананімнасці ў інтэрнэце не існуе
У байнэце надоечы адбылася маштабная ўцечка асабістых дадзеных. Анлайн-сэрвіс аб’яў пра продаж нерухомасці Realt.by зазнаў атаку хакераў, у выніку тым у рукі трапіла інфармацыя пра 900 тысяч карыстальнікаў сэрвісу.
Еўрарадыё разбіралася, якая інфармацыя беларусаў трапіла ў чужыя рукі, наколькі гэта крытычна і каго ў такім выпадку варта заклікаць да адказу.
“Штраф плаціцца дзяржаве, а не пацярпелым”
Спачатку мы далі самой кампаніі патлумачыць, што адбылося. Служба падтрымкі Realt.by у адказ даслала дзяжурны ліст са словамі, што ўсё ў парадку і нічога дрэннага не адбылося.
“Адзначым, што паролі ад акаўнтаў карыстачоў Realt не падлягаюць расшыфроўцы. Акрамя таго, дадзеныя, закранутыя інцыдэнтам, не змяшчаюць інфармацыі аб банкаўскіх картах, плацяжах і рахунках карыстальнікаў”, — было напісана ў паведамленні.
Пры гэтым маглі быць закранутыя тэлефонныя нумары і электронная пошта, якую карыстальнікі пакідаюць у аб'явах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.