Рынак web-распрацовак у Беларусі ацэньваюць у аб'ёме каля 10 млн долараў

Рынак web-распрацовак у Беларусі ацэньваюць у аб'ёме каля 10 млн долараў

Паводле экспертных ацэнак, увесь рынак web-распрацовак Беларусі за 2015 год наблізіўся да 10 мільёнаў долараў ЗША. Такія звесткі абнародаваныя 21 красавіка ў сталічным "Прэзідэнт-гатэлі", дзе прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў праекта "Рэйтынг байнэту". Арганізатары абвясцілі лепшыя web-студыі і SEO-кампаніі Беларусі, а таксама ўзнагародзілі лепшыя праекты, якія ўдзельнічалі ў шасці намінацыях конкурсу сайтаў, паведамляе БелаПАН.

Рэйтынг web-студый і рэйтынг SEO-кампаній складзеныя ў Беларусі ўжо ў пяты раз, упершыню — у 2009-м. У мінулым годзе ў прысуджэнні рэйтынгу web-студый узялі ўдзел 22 кампаніі. Пры прысуджэнні рэйтынгу web-студый улічваюць маштаб кампаніі, досвед працы, актыўнасць за апошні год, якасць распрацаваных за 2015 год web-праектаў, вядомасць на рынку.

Арганізатары вызначылі асноўныя трэнды развіцця беларускага рынку web-распрацовак: зніжэнне кошту стандартных праектаў на 20-30%; запатрабаванасць з боку заказчыкаў бізнес-рашэнняў на ўзроўні складаных IT-праектаў з інтэграцыяй з бухгалтэрыяй, складамі, пастаўкамі, забеспячэнне абслугоўвання партнёрскіх сетак, CRM. Сайт становіцца інструментам бізнесу. У ліку асноўных тэндэнцый таксама сыход дробных распрацоўшчыкаў з дадзенага рынку, вектар на заходнія і знешнія рынкі, пераарыентацыя з Усходу на Захад, актуальнасць праблемы кадраў.

Першая пяцёрка топ-20 вядучых web-студый Беларусі па выніках рэйтынгу выглядае наступным чынам: 1. "Студыя Баравога" (98,3 бала). 2. Astronim Support (61,3) і "Новы сайт" (61,2). 3. Lovata (55,0). 4. Sky Incom (53,6). 5. Flex Media (45,0).

Першая пяцёрка лепшых SEO-кампаній Беларусі: 1. Webcom Media (99). 2. Seologic (62). 3. "Студыя Баравога" (50). 4. Gusarov (41). 5. ZmitroC (19).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі