Са зламанай рукой на месяц у Аргенціну: беларус вырашыў выпрабаваць сябе
Валянцін Сакалоўскі
Беларус Валянцін Сакалоўскі вырашыў паехаць падарожнічаць аўтастопам па Аргенціне. Каб распрацаваць руку, як след адпачыць пасля сыходу з працы і даехаць да краю свету. І збірае грошы ў падтрымку свайго падарожжа.
Улетку Валянцін зламаў сабе руку. Пад кола яго ровара ступіў хлопец, які ішоў са спаткання, яму давялося класці велік на бок. Пешаход застаўся цэлы, а Валянцін зарабіў складаны пералом правай рукі, хранічныя болі, дэпрэсію, пашкоджаныя пасля аперацыі нервы і правую кісць, якая дрэнна функцыянуе, доўгае аднаўленне з даволі расплывістымі тэрмінамі і перспектывамі.
Вырашыўшы не замыкацца на жалі да сябе, ён, прайшоўшы рэкамендаваныя медыцынай этапы — фізіятэрапію, ІРТ і лекі, — надумаў пайсці далей і кінуць выклік сабе. Так, 1 лістапада ён на месяц вылятае падарожнічаць аўтастопам па Аргенціне.
"І вось тут мне патрэбна ваша дапамога: білеты я сам здужаю і зусім з голаду не памру. Але калі ёсць жаданне і магчымасць падтрымаць класны варушняк, атрымаць новую порцыю фотачак з усялякіх цікавых месцаў — то буду вельмі ўдзячны за падтрымку, — расказвае Валянцін. — Кожны рубель — гэта магчымасць для мяне лішні раз памыцца, дабрацца ў новае цікавае месца і выкласці прыгожых фотачак / адправіць паштоўку. Што атрымаюць ахвярадаўцы? Адчуванне таго, што дапамаглі добраму чалавеку з добрай справай. Магу яшчэ паштоўку з краю зямлі адправіць або магніцік прывезці. Магніцікі будуць нудныя, затое трывалыя".
Падтрымаць яго можна на сайце molamola ці наўпрост з дапамогай карткі 5489 5296 0203 0873 (Valentin Sokolovsky).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.