СААЗ: свету засталося прайсці 40 адсоткаў шляху ў барацьбе з COVID-19
Штаб-кватэра ВОЗ / Shutterstock / Fotodom
Чалавецтва ў хуткім часе пройдзе 60% шляху ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе ТАСС са спасылкай на галоўнага навуковага супрацоўніка СААЗ Сум'ю Свамінатан.
Разам з тым прагназаваць, калі завершыцца пандэмія, яшчэ заўчасна. Гэта звязана з тым, што ў далейшым магчымыя нечаканыя перашкоды, у тым ліку з'яўленне новых варыянтаў каранавіруса.
Мутацыі каранавіруса вельмі верагодныя, паколькі ў свеце захоўваецца значны разрыў у частцы вакцынацыі насельніцтва, адзначае галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ. У некаторых дзяржавах прышчэпкі зрабілі 70-80% грамадзян, тады як у Афрыцы ўзровень вакцынацыі не дацягвае да 4%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.