Сабаленка ў панядзелак зноў стане другой ракеткай свету
Арына Сабаленка
Трэцяя ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка ў панядзелак зноў стане другой ракеткай свету. Гэта стала магчымым, дзякуючы паражэнню амерыканскай тэнісісткі Коры Гаўф (другой у рэйтынгу WTA) у 1/16 фіналу турніру ў Цынцынаці (ЗША). Яна не змагла абараніць свае рэйтынгавыя ачкі.
Сабаленка ж свой першы паядынак на турніры выйграла і прайшла ў 1/8 фіналу. Увечары ў пятніцу яна згуляе з украінкай Элінай Світолінай.
Упершыню 2-й ракеткай свету Сабаленка стала ў жніўні 2021-га, але праз паўгода адступіла на трэцяе месца. Вярнулася на другое месца ў студзені 2023-га. А восенню летась беларуская тэнісістка два месяцы была на першай пазіцыі, але ў выніку ў лістападзе яе адваявала полька Іга Свёнтак.
На трэцюю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу WTA Арына Сабаленка апусцілася ў пачатку чэрвеня 2024-га — не змагла абараніць рэйтынгавыя ачкі на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Тады другой ракеткай свету на больш за два месяцы стала Гаўф.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.