Сацыяльным работнікам будуць даплачваць за працу з інфіцыраванымі

Сацыяльным работнікам будуць даплачваць за працу з інфіцыраванымі

У Беларусі некаторым работнікам дзяржустаноў сацыяльнага абслугоўвання будуць даплачваць за працу вахтавым метадам "ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі". Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА. Да заробкаў дададуцца ад 250 да 1500 рублёў — сума залежыць ад катэгорыі і ступені кантактаў з інфіцыраванымі, з кантактамі першага ўзроўню, якія праходзяць лячэнне ці знаходзяцца ў ізаляцыі не ва ўстановах аховы здароўя.

Пры выяўленні ў арганізацыях выпадкаў інфекцый ці кантактаў з інфіцыраванымі, кантактаў першага ўзроўню лекары-спецыялісты дадаткова атрымаюць 1,5 тысячы, медработнікі з сярэдняй медадукацыяй могуць спадзявацца на 1,3 тысячы, іншыя — на 900 рублёў. Пры адсутнасці ў арганізацыях выяўленых выпадкаў інфекцый, кантактаў першага ўзроўню гэтыя лічбы складуць адпаведна 500, 400 і 250 рублёў.

Пры працы вахтавым метадам сацыяльныя работнікі атрымліваюць памяшканні для пражывання ў згаданых арганізацыях, яны атрымліваюць кампенсацыю.
 
Дакумент пачынае дзейнічаць з часу афіцыйнай публікацыі, яго дзеянне распаўсюджваецца "на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка 2020 года".

Раней быў падпісаны ўказ, паводле якога дадатковыя грошы атрымліваюць медыкі, якія ўдзельнічаюць у лячэнні пацыентаў з інфекцыйнымі захворваннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі