Самаабвешчаны прэм'ер ДНР Захарчанка абверг чуткі пра адстаўку
Інфармацыю аб ёй удзень 8 кастрычніка паведамілі расійскія СМІ.
“У адстаўку я не падаваў і на сённяшні момант сыходзіць не збіраюся”, - адзначыў Захарчанка вечарам 8 кастрычніка. Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр ДНР Аляксандр Захарчанка напісаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён нібы паведаміў у інтэрв'ю часопісу “Рускі рэпарцёр”. У прэс-цэнтры “Навароссіі” абвяргаюць сыход Захарчанкі з пасады.