Самалёт "Белавія" вярнуўся ў мінскі аэрапорт праз праблемы з рухавіком

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота

Самалёт "Белавія", ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У Нацыянальны аэрапорт Мінск вымушана вярнуўся самалёт кампаніі "Белавія", які ляцеў у Дамадзедава (Масква, Расія). Прычынай сталі праблемы з рухавіком, паведамляе тг-канал пра авіяздарэнні AVIAINCIDENT.

Гэта пацвярджае і сэрвіс Flightradar. На ім бачна, што борт пакінуў Беларусь і зайшоў у расійскую паветраную прастору, але за Смаленскам развярнуўся і паляцеў назад.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося ўвечары 4 снежня. Як вынікае з раскладу на сайце мінскага аэрапорта, самалёт вылецеў у 21:10, хаця першапачаткова час вылету быў прызначаны на 20:20.

Паводле інфармацыі AVIAINCIDENT, за расійскім горадам Вязьмай экіпаж заявіў аб праблеме з рухавіком і вырашыў вярнуцца на аэрадром вылету.

Пасадка ў Мінску, як адзначаецца, прайшла ў штатным рэжыме.

Самалёт "Белавія" вярнуўся ў мінскі аэрапорт праз праблемы з рухавіком
Маршрут палёту беларускага самалёта / Flightradar

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі