Самім можа не хапіць: чаму Беларусь перастае пастаўляць Украіне бензін А-95

На беларускі бензін прыпадае 50% А-95 ва Украіне / Unsplash
На беларускі бензін прыпадае 50% А-95 ва Украіне / Unsplash

Беларусь прыпыніла пастаўкі бензіну А-95 ва Украіну. Многія звязалі гэта з адказам афіцыйнага Мінска на "недружалюбныя паводзіны" Кіева: напярэдадні там адмовіліся купляць электраэнергію з БелАЭС, дый паветраную прастору для беларускіх самалётаў закрылі. Але дырэктар кансалтынгавай групы "А-95" Сяргей Куюн лічыць, што рэч у іншым: беларусы баяцца, што ім самім бензіну не хопіць:

— Як мы бачым пакуль што, і гэта пацвярджаецца інсайдарамі з Беларусі, "Нафтан" знаходзіцца на мяжы спынення праз адсутнасць нафты, а Мазырскі НПЗ ідзе на рамонт на наступным тыдні. Так што беларусы баяцца самі застацца без паліва, — каментуе Еўрарадыё Куюн. — Адпаведна, страхуюцца. Вось і закрылі пастаўкі ва Украіну.

Гэты пункт гледжання ўскосна пацвярджае намеснік міністра эканомікі Украіны Тарас Качка. Ён кажа, што прыпыненне паставак бензіну звязанае з "тэхналагічнымі працэсамі на вытворчасці беларускага вытворцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі