Самы дарагі квіток на "Славянскі базар" каштуе 1,5 млн рублёў
Самы танны — 100 тысяч рублёў.
На фестываль "Славянскі базар у Віцебску" на сённяшні дзень прададзена больш за 50 тысяч квіткоў. Пры гэтым, вялікая колькасць з іх забраніравана, і, як правіла, 95% "броні" выкупляецца. Пра гэта 16 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка:
"На сённяшні дзень мы прадалі каля 62% ад запланаванага. Гэта дастаткова шмат. Мы традыцыйна стараемся трымаць "дэмакратычныя" кошты і можам пахваліцца недарагімі квіткамі на вядомых і папулярных артыстаў".
Калі раней аматарам "Славянскага базару" даводзілася загадзя прыязджаць у Віцебск і стаяць у чэргах за квіткамі, то цяпер, дзякуючы электронным аператарам, квіток на фестываль можна набыць у любой краіне. Па словах Сідарэнкі, на сёння квіткі раскупленыя на зборны канцэрт з удзелам еўрапейскіх выканаўцаў "Еўропа плюс", амаль распрададзеная зала амфітэатра на Грыгорыя Лепса, творчы вечар Аляксандры Пахмутавай, гурта "Руки вверх" і Валерыя Меладзэ.
"Славянскі базар": Запрашаць пераможцаў Еўрабачання няма неабходнасці