Санкцыі неабходныя для спынення беззаконня — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала ўвядзенне ў дзеянне новага пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. "Новы пакет санкцый, прыняты Бруселем, аслабіць рэжым Лукашэнкі і яго здольнасць садзейнічаць злачыннай вайне Пуціна супраць Украіны, піша яна ў Twitter. — Гэта таксама дае выразны сігнал: беспакаранасці не будзе. Хоць санкцыі — гэта не "срэбная куля", яны неабходныя для спынення беззаконня".

3 жніўня стала вядома, што Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Новыя меры скіраваныя на барацьбу з абыходам антырасійскіх абмежаванняў.

Пад новыя санкцыі Еўрасаюза трапілі тры юрыдычныя асобы ("Белнафтахім", БМЗ, Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова) і 38 фізічных асоб (прапагандысты, начальнікі папраўчых калоній, у якіх утрымліваюць палітвязняў, суддзі, пракуроры, міліцыянеры, следчы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі