ЕС забараніў экспарт зброі і тэхналогій стратэгічнага значэння ў Беларусь

Боепрыпасы / Боеприпасы / pexels.com

ЕС забараніў экспарт зброі ў Беларусь / pexels.com

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Новыя меры скіраваныя на барацьбу з абыходам антырасійскіх абмежаванняў.

У Еўракамісіі тлумачаць, што ў Беларусь забараняецца экспартаваць шэраг тавараў стратэгічнага значэння, якія беларускі рэжым выкарыстоўвае для ваенных мэтаў.

Гаворка ідзе пра агнястрэльную зброю, боепрыпасы, а таксама тавары і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыі і касмічнай галіне.

У Еўракамісіі адзначаюць, што санкцыі былі прынятыя ў паскораным парадку.

Як распавядала Еўрарадыё, тыдзень таму амбасадары ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі