Пад санкцыі ЕС трапілі "Белнафтахім", БМЗ, завод імя Казлова

"Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі — сігнал Лукашэнку, што беспакаранасці не будзе" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

"Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі — сігнал Лукашэнку, што беспакаранасці не будзе" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пад новыя санкцыі Еўрасаюза супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі трапілі тры юрыдычныя асобы — "Белнафтахім", БМЗ, Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова. У афіцыйным часопісе ЕС таксама паведамляецца, што ў "чорны спіс" дадалі 38 фізічных асоб. Гэта прапагандысты (Вадзім Гігін, Яўген Пуставы, Ксенія Лебедзева) і сілавікі (начальнікі папраўчых калоній, у якіх утрымліваюць палітвязняў, суддзі, пракуроры, міліцыянеры, следчы).

Раней стала вядома, што Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Новыя меры скіраваныя на барацьбу з абыходам антырасійскіх абмежаванняў.

"Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі — сігнал Лукашэнку, што беспакаранасці не будзе", кажа дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары "Позірку". Паводле яго слоў, больш за год санкцыі супраць рэжыму блакаваліся, што "ў вялікай ступені развязала рукі Лукашэнку, прывяло да эскалацыі рэпрэсій, арыштаў і яшчэ большага ўцягвання Беларусі ў вайну і расійскую арбіту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі