Санковіч і Герасіменя паказалі Лукашэнку спартыўную форму беларускіх алімпійцаў
24 снежня Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ўзоры спартыўнай формы беларускіх спартсменаў, у якой яны выступяць на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. Як інфармуе БЕЛТА, распрацоўкай займаліся беларускія кампаніі. Дэманстрацыю правялі плыўчыха Аляксандра Герасіменя і гімнастка Ксенія Санковіч, якія ўжо скончылі свае прафесійныя кар'еры.
Усе ўзоры Лукашэнку спадабаліся, канчатковае рашэнне па выніковым варыянце будзе прынятае пазней. Было вырашана паслухаць меркаванне грамадскасці і саміх спартсменаў.
БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.