Сайт "Нашай Нівы" стаў ахвярай Дня Волі?
Увечары 25 сакавіка перастаў адчыняцца сайт nn.by.
У рэдакцыі выдання кажуць, што сувязі з сайтам няма ніадкуль, акрамя дата-цэнтра. "Адказнасць ляжыць не на хостары, паведамілі нам спецыялісты. Гаворка, найхутчэй, ідзе пра наўмыснае блакаванне з боку "Белтэлекама". Сайт не працуе нават праз Tor", — кажуць супрацоўнікі рэдакцыі.
У "Нашай Ніве" згадваюць, што падобная сітуацыя была ў снежні 2010 года, калі адбываліся прэзідэнцкія выбары. Тады рэдакцыя здолела захаваць доступ да сайта праз pda-версію. Сёння сайт цалкам заблакаваны. У "Нашай Ніве" не выключаюць, што іх сайт стаў своеасаблівым палігонам, на якім спецслужбы адпрацоўваюць новыя "метады працы" перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года.
За абнаўленнямі рэдакцыя прапануе сачыць праз сацыяльныя сеткі:
Укантакце — http://vk.com/nasa_niva
Фэйсбук — https://www.facebook.com/pages/Наша-Ніва-першая-белар...
Твітар — https://twitter.com/@nasa_niva