Сайт "Тузін Гітоў" заблакавалі ў Беларусі
Блакада сайта, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі заблакакалі сайт з 21-гадовай гісторыяй "Тузін Гітоў" (Tuzinfm.by) з каштоўным архівам за 2003-2020 гады. Адбылося гэта паводле распараджэння Міністэрства культуры.
Стваральнік праекта Сяргей Будкін пасля падзеяў 2020 года пакінуў краіну і ўзначальвае Беларускую радe культуры.
"Што не дарабіла Ананіч, дарабіў Маркаў. Спробы спыніць працу "Тузіна" рабіліся і раней — дзевяць год таму за подпісам тагачаснай міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч я атрымаў папярэджанне, што доступ да рэсурсу можа быць абмежаваны "за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам" (якія былі парушэнне — не паведамлялася)", — згадвае Будкін.
Цяпер, паводле яго, нават папярэджанняў не было: чыноўнікі проста загадалі хостэрам заблакаваць сайт.
У каментарах да свайго допісу Будкін дадае, што пры гэтым за хостынг сайта ўсё трэба плаціць, каб была магчымасць доступу хаця б праз VPN.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.