САЗ перастрахаваўся і абвясціла найвышэйшы ровень небяспекі з-за малпінай воспы

Комитет ВОЗ не был единогласен, пытаясь определить, стоит ли классифицировать вспышку оспы обезьян как чрезвычайную ситуацию / фото иллюстративное, pixabay
Комитет ВОЗ не был единогласен, пытаясь определить, стоит ли классифицировать вспышку оспы обезьян как чрезвычайную ситуацию / фото иллюстративное, pixabay

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла найвышэйшы ровень небяспекі з-за шырання ў свеце воспы малпаў, піша ВВС.

Цяпер у свеце зарэгістравана больш за 16 000 выпадкаў заражэння ў 75 краінах, заявіў генеральны дырэктар САЗ Тэдрас Адханом Гебрейесус. Ахвярамі віруса сталі 5 чалавек.

Пры гэтым гендырэктар САЗ сказаў, што камітэт па надзвычайных сітуацыях не быў аднагалосны, спрабуючы вызначыць, ціварта класіфікаваць выбліск воспы малпаў як надзвычайную сітуацыю ў сферы аховы здароўя.

Але з прычыны таго, што вірус хутка пашырыўся па свеце, было прынята рашэнне абвясціць найвышэйшы ровень небяспекі. Па-першае, спецыялісты занадта мала ведаюць пра магчымых новыя спосабы перадачы віруса. Па-лругое, такая заява дапаможа паскорыць распрацоўку вакцыны ад віруса і заахвоціць краіны рабіць захады для абмежавання яго шырання.

Рызыка шырання воспы малпаў ацэньваецца як высокая толькі ў адным рэгіёне свету — еўрапейскім. Сярод людзей, якіх можна аднесці да групы рызыкі, называюць некаторых гамасэксуалістаў і бісэксуалаў, а таксама медычных працаўнікоў. Сімптомы заражэння вірусам — высокая тэмпература, апухлыя лімфатычныя вузлы і пухіры, сып ці паразы, што напамінаюць ветраную воспу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі