Сельская гаспадарка Беларусі страціла за год каля 7,5 тыс. працаўнікоў
Збожжаўборачны камбайн, ілюстрацыйнае фота
У аграсектары падвялі кадравыя вынікі года і выявілі, што сектар страціў 7,4 тысячы чалавек. На працу цягам 2023 года прынялі 73,9 тысячы чалавек, а звольнілі 81,3 тысячы. Пра гэта піша рэсурс Вanki24.
Пры гэтым суадносіны прынятых і звольненых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў 2023 годзе склалі 90,9%. І гэта адпавядае аналагічнаму паказчыку па эканоміцы ў цэлым — тыя ж 90,9%.
Паказальная іншая лічба. За 2023 год з прадпрыемстваў галіны за прагулы і іншыя парушэнні дысцыпліны звольнілі больш за 10 тысяч чалавек. Для параўнання: з прадпрыемстваў усіх сфер беларускай прамысловасці з такой жа прычыны звольнілі не нашмат больш — 11,5 тыс. чалавек. Дададзім, што адток кадраў з прамысловасці склаў 10,5 тыс. чалавек. Арганізацыі галіны прынялі летась на працу 140,5 тыс. чалавек, а звольнілі — 151 тыс. чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.