У Беларусі пашырылі спіс прафесій, па якіх змогуць працаваць замежнікі

У Беларусі не хапае аграномаў

У Беларусі не хапае аграномаў / sb.by

У Беларусі пашырылі спіс прафесій, па якіх змогуць працаваць замежнікі. У ім 20 прафесій рабочых і 15 пасад службоўцаў.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляе, што прынятая пастанова пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2024-га. У адпаведнасці з ёй замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства змогуць уладкавацца на працу без спецдазволу, у спрошчаным парадку (ім трэба толькі паведаміць органам унутраных спраў).

У спісе называюцца наступныя прафесіі: медыцынскія работнікі (лекар-спецыяліст, памочнік лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, акушэрка, медсястра, санітар(ка), працаўнікі сельскай гаспадаркі (аграном, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, аператар машыннага даення, ветэрынарны лекар, ветэрынарны фельчар, заатэхнік, жывёлавод), будаўнічыя прафесіі (бетоншчык, муляр, маляр, цясляр, токар, тынкоўшчык, фрэзероўшчык, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў), а таксама інжынер, інжынер-канструктар, інжынер-праграміст, інжынер-тэхнолаг, інжынер-энергетык, інжынер-механік, швачка, кухар, кіроўца аўтамабіля, слесар па рамонце аўтамабіляў, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік.

Папярэдні спіс Мінпрацы з'явіўся ў чэрвені. У пераліку былі 10 прафесій, у тым ліку тры медыцынскага профілю (урач-спецыяліст, медсястра і фельчар).

З-за рэпрэсій у Беларусі за мяжу з'ехалі сотні тысяч беларусаў. Нямала спецыялістаў звольнена з палітычных прычын. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі